BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кацярына Ваданосава выступіць з канцэртам у Беластоку

20-га лютага ў клубе Balance у Беластоку адбудзецца канцэрт беларускай спявачкі, акторкі і даследчыцы гісторыі Кацярыны Ваданосавай.

 Кацярына Ваданосава

Пра тое, што можна будзе пачуць у Беластоку, распавядае Кацярына Ваданосава:

-Мы б хацелі адысці ад таго, што мы гралі цягам некалькіх гадоў менавіта ў Беластоку. Зараз нам вельмі захацелася засяродзіцца на тым рэпертуары, на тых песнях, якія я пісала да 2020 года. Штосьці пра гісторыю Беларусі. Я сама гісторык, мне гэтая тэма блізкая – гісторыя, можа быць легенды, паданні.  

Кацярына падзялілася таксама сваім досведам напісання песень на чужыне:

-Насамрэч, вельмі складна. Я з таго шэрагу людзей, якім для таго, каб пісалася добра, патрэбны спрыяльныя ўмовы. Як гэта не дзіўна.

«Зімовы канцэрт» Кацярыны Ваданосавай у Беластоку распачнецца 20 лютага а 19-й гадзіне. Кошт квітка ўсяго 40 злотых.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя