ПЭН абвясціў шорт-ліст прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Сярод намінантаў — Кацярына Ваданосава, аўтарка і вядоўца тэлевізійнага праекта “Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай”, якая жыве і працуе ў Беластоку:
– Я толькі магу сказаць, што гэта тэма, якую я люблю, якую я ўмею, на якой у мяне гіперфіксацыя прысутнічае. І мне вельмі дзіўна з аднаго боку, а з другога вельмі прыемна, што падобнага кшталту рэчы цікавяць не толькі мяне. Гэта натхняе. Тое, што мы намінаваныя, гэта мне вялікі аванс прызнання таго, што тая справа, якую я раблю, яна не зусім ужо дарэмная, лядашчая і прыкоўвае, так бы мовіць.
Цырымонія ўзнагароджання прэміі імя Францішка Багушэвіча адбудзецца ўжо неўзабаве. Усяго ў сёлетні кароткі спіс увайшлі 4 кнігі, 2 тэлевізійныя праекты і 1 YouTube-праект.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай»