Вялікі калядны канцэрт Кацярыны Ваданосавай адбыўся ў Беластоцкім музычным клубе. Канцэрт складаўся з дзвюх частак і Кацярына выканала больш за два тузіны сваіх песень.

Пра музыку Кацярыны Ваданосавай кажа адзін з заснавальнікаў Беластоцкага музычнага клуба Антось Сіроцін:
-Мне заўсёды здавалася, што такой музыкі ў нас не хапае, таму што ў гэтым ёсць штосьці такое ад дрымучага металу 80-х з аднаго боку, а з іншага – гэта такі добры фолк. Мне падаецца, што гэта вельмі самабытная і цікавая музыка, якую заўсёды варта слухаць.

Кацярына Ваданосава падзялілася сваімі ўражаннямі пасля выступа ў Беластоку:
-Для мяне гэта заўсёды агромністая радасць, пасля якой наступае катарсіс. Мне трэба трошкі часу, каб аднавіцца. Хаця, насамрэч, часу няма. Я, калі выходжу на сцэну, я заўсёды шчаслівая. Гэта найвышэйшы пік задавальнення і радасці, што ты можаш падзяліцца тым, што табе баліць, пра што ты марыш.
Наступны канцэрт адбудзецца увечары 28 снежня – у Беластоцкім музычным клубе выступіць гурт Zui.



Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






