Новы навучальны дапаможнік пад назвай «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання» выдадзены кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

Кніга разлічаная на тых, хто вывучае беларускую мову як замежную на пачатковых і сярэдніх узроўнях (A1—B1), пра гэта паведамляе афіцыйная старонка кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.
Яе аўтарка — вядомая мовазнаўца і выкладчыца ўніверсітэта Вольга Трацяк. Яна вядомая ў беларускай дыяспары як актыўная папулярызатарка роднай мовы: з 2019 года Вольга з’яўляецца ініцыятаркай і арганізатаркай міжнароднай акцыі «Беларуская дыктоўка» ў Варшаве, якая праводзіцца да Дня роднай мовы.



Набыць дапаможнік можна праз сакратарыят кафедры беларусістыкі: [email protected], цана: 39 злотых.
Фота: facebook.com/bialorutenistyka






