“Мы прасоўваем народныя спевы, бо важна ведаць і шанаваць сваю культуру”, – распавядае ўдзельніца гурта Зарына.
-Гурт “Hajouki” гэта гурт традыцыйнага спеву. Сярод нас ёсць прафесіяналы, якія пачыналі займацца гэтай справай у Беларусі, і мы з сабой гэтую любоў да традыцыйнага спеву прывязлі і ў Польшчу. Напэўна, гэта для нас быў той момант, які сабраў нас разам. Мы таксама разам сустрэліся на хабе ў вялікай суполцы, тады яшчэ каляднай. Пазнаёміліся, і потым праз школу традыцыйнага мастацтва зявіўся такі гурт, мы спяваем песні традыцыйна.

Нагадаем, нядаўна калектыў “Hajouki” падтрымаў святочныя падзеі ў Варшаве, прымеркаваныя да Дня Волі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






