BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калі Беларусь зможа вярнуцца на «Еўрабачанне»?

Перамогу на «Еўрабачанні-2025», якое адбылося ў швейцарскай Лазане, атрымаў аўстрыйскі спявак JJ з песняй Wasted Love. Другое месца заняла ізраільская выканаўца Юваль Рафаэль, якая здолела прайсці складаны шлях ад ахвяры тэрарыстычнага нападу да сцэны аднаго з галоўных музычных форумаў Еўропы.

Юваль Рафаэль

Кажа жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

– У той час, калі абвяшчаліся вынікі Ізраіля, бо Ізраіль у народным галасаванні заняў першае месца, як раз у гэты час у цэнтры краіны былі гукі сірэны супрацьпаветранай абароны з-за запуска ракеты хусітамі з Емена. Мусульманская краіна Азербайджан была адзінай краінай, прафесійнае журы якой дала 12 балаў для Ізраіля. І азербайджанскія гледачы далі Ізраілю 12 балаў.

А вось Беларусь працягвае заставацца па-за межамі конкурсу ўжо чацвёрты год запар:

– Зараз толькі калі Беларусь вернецца ў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Як вядома, Беларусь адтуль выкінулі з-за вядомых падзеяў. Калі нейкія беларускія спевакі змогуць перамагчы на нацыянальным адборы ў іншай еўрапейскай краіне, – толькі на гэта разлічваць можна. Хаця аднойчы беларус дыяспары перамог, як мы памятаем, Аляксандр Рыбак з Нарвегіі, перамог у нацыянальным адборы, а затым перамог у Еўрабачанні.

Аляксандр Рыбак

Беларусь з 2021 года адхілена ад удзелу ў «Еўрабачанне» з-за парушэнняў правілаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU), уключаючы палітызаванасць выступаў і адсутнасць незалежнасці нацыянальнага вяшальніка. Наступнае «Еўрабачанне» ў 2026 годзе прыме Аўстрыя.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Associated Press, Delfi.