Беларуская мастацтвазнаўца Эльвіра Каралёва паступіла ў School of Commons пры Zurich University of the Arts у Швейцарыі.

Першая арганізацыйная сустрэча ўжо адбылася. Наперадзе – навучанне, летняя стажыроўка ў Цюрыху і прадугледжаная стыпендыя. Распавядае дзяячка:
– Я спадзяюся, што пачую шмат інфармацыі пра цікавыя практыкі па мастацтве, што мне дапаможа ў маёй дзейнасці і кар’еры арт-куратара. Я нават больш цаню той склад педагогаў і студэнтаў, якія там будуць, таму што самае каштоўнае для мяне не столькі веды, колькі людзі, якія нейкім чынам на мяне паўплываюць, можа з кімсьці зраблю сумесныя праекты.
Эльвіра Каралёва адзначае, што кожны дзень адсочвае новыя магчымасці для развіцця. «Я працягваю ісці, спрабаваць, не загадваючы і не выбудоўваючы жорсткіх чаканняў. І часам свет адказвае», – кажа яна.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






