Ёсць на Падляшшы таленавітыя людзі, сярод якіх Андрэй Сцепанюк. Выпускнік агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, а затым яго шматгадовы дырэктар, аўтарытэтны бурмістр горада і добра вядомы жыхарам Падляшша як паэт, для якога родная зямля — галоўная крыніца натхнення».

Гаворыць Андрэй Сцепанюк:
– Калі жывеш у Польшчы, то, зразумела, дзесьці ў школьныя гады, а я пачаў пісаць, калі быў яшчэ вучнем Беларускага ліцэя ў Бельску-Падлшяскім, першыя вершы паўсталі на польскай мове, бо ўсё ж такі польскае атачэнне на гэта паўплывала. Але мы, калі вучыліся ў ліцэі, шукалі і сваю тоеснасць, зразумела, можа, менш нашы пошукі падтрымлівала школа, а больш самі таго шукалі.
Андрэй Сцепанюк – аўтар двух паэтычных зборнікаў, апошні з якіх — «Зямля над белай ракой» (выйшаў у 2023 годзе). Вершы Сцепанюка — гэта не проста рыфмаваныя радкі, а спроба занатаваць душу падляшскай зямлі, якая, нягледзячы на гістарычныя перыпетыі, працягвае гаварыць па-беларуску.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






