BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Калядкі» у сталіцы Грузіі – Тбілісі

6 студзеня 2024 году ў грузінскай сталіцы Тбілісі а 21-й гадзіне ў Philosof Club распачнуцца беларускія «Калядкі».

Пра асаблівасці гэтага калядавання ў Грузіі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

— У праграме імпрэзы калядкі з казою, Маляваныч, беларускія песні, танцы, адкрыты мікрафон, багата смакоцікаў і напояў з адмысловага меню. Каляднікі гэтым разам назычаць шчасця, багацця, дабрабыту на ўвесь год наперад.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя