Калядкі з «Сябрынай» прайшлі ў Вільні 21 снежня. Іх зладзіла ў Доме нацыянальных супольнасцяў самая старэйшая беларуская арганізацыя сталіцы Літвы – беларускі клуб “Сябрына” па ініцыятыве магістра мастацтвазнаўства і лідара гурта “Ойра” Вячкі Красуліна., Вольгі і Мікалая Семянчукоў, кіраўнікоў хору “Гоман” і дзіцячага гурта “Валошкі”, Святланы Чакушкі, кіраўніцы гурта “Беларускі цуд” і Марыны Струнеўскай, кіраўніцы этнацэнтра “Світанак”. У імпрэзе ўдзельнічала шэсць беларускіх гуртоў з Вільні.

Паводле старшыні беларускага клуба “Сябрына” Валянцін Стэх, калядныя святы яны святкуюць літаральна з пачатку свайго заснавання – 1988 года, але сёлета змяніўся фармат правядзення Калядаў:
-Гэтаму мы абавязаныя той моладзі, якая зараз – хто часова, хто назаўсёды апынуліся ў Вільні, тут і дзеці, тут і дарослыя. Мы гэтым разам падзялілі абавязкі такім чынам: моладзь рыхтуе мастацкую праграму, мы – накрываем стол. І Калядкі мы прымеркавалі менавіта да зімовага сонцастаяння.

Паводле лідара гурта “Ойра” Вячкі Красуліна, Каляды для беларусаў гралі важную ролю ўвогуле ў жыцці і ў адпраўленні старога года і зачынанні новага:
-Традыцыйна Каляды спраўляліся менавіта як мы зладзілі нарэшце, у самы кароткі дзень, самую доўгую ноч. То вось так і старажытныя беларусы адзначалі Каляды. Пасля прыходу хрысціянства тут ужо Каляды атрымалі назву Раство Хрыстова, і святкуюцца яны цяпер двойчы – па Юліянскім календары і Грыгарыянскім. Але так як мы рэпрэзентуем фальклорную спадчыну, то мы імкнемся ўсё ж такі ладзіць менавіта ў дзень зімовага сонцастаяння.
У калядным канцэрце акрамя гурта “Ойра” ўдзельнічалі гурты “Беларускі цуд”, “Гоман”, “Валошкі”, “Світанак”, “Пацеркі”. Падчас свята быў праведзены абрад калядавання, навучалі беларускім танцам і гульням. Напрыканцы былі салодкія пачастункі з кавай і гарбатай.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:























Беларускае Радыё Рацыя








