BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каляднае танга ад Змітра Вайцюшкевіча

Кожны год на Раство Зміцер Вайцюшкевіч радуе нас новай каляднай песняй. У гэты раз ён натхніўся карцінкамі на шкле, якія былі пашырана ў Беларусі з канца XIX cт.па 1960 гады XX ст. Рэгіянальная назва такіх карцінак на шкле – «відзікі».

YouTube player

«Кліп на песню быў натхнёны відзікамі і намаляваны ручкамі на сапраўдным шкле мастачкай Аляксандрай Канафальскай. Аўтарская інтэрпрэтацыя, што ўвабрала ў сябе некаторыя яскравыя элементы гэтага традыцыйнага віда мастацтва: ружы, галубы і, канешне, вобраз Панны». – сказана ў апісанні.