Да зімовых святаў грамадская арганізацыя “Годна” выпусціла Каляднае відэа, якое, як упэўнены аўтары, не толькі падыме настрой, а таксама распавядзе пра беларускія традыцыі ў забаўляльным гульнявым фармаце.
Відэа стане даступна 25 снежня а 19-й гадзіне па беларускім часе тут:
“Зімовы святочны час заўсёды быў, ёсць і будзе для беларусаў і беларусак цудоўнай нагодай сабрацца разам, успомніць мінулы год, пазычыць адно адному цудоўнасцяў. А яшчэ, безумоўна, гэта магічны час, які напоўнены нашымі ўнікальнымі беларускімі традыцыямі, абрадамі, варожбамі ды гаданнямі – усё гэта нашая спадчына, якой мы мусім ганарыцца!” – нагадваюць аўтары праекту.
Каляднае відэа ад “Годна” знятае ў межах кампаніі #гонарупрыгожвае, якую запусцілі разам “Годна”, “Будзьма” і *Сумленныя людзі. Мэта кампаніі – нагадаць беларусам і беларускам у святочны час, што нам дакладна ёсць чым ганарыцца!
Кіраўніца “Годна” Аліна Герашчанка прапаноўвае “далучыцца і распавесці пра вашыя беларускія падставы для гонару – публікуйце, чым беларускім ганарыцеся вы ў сваіх сацсетках з хэштэгам #гонарупрыгожвае. Давайце нагадаем самі сабе, якія мы неймаверныя!».
Стварайце святочны настрой з Годна!
Паводле прэс-рэлізу