BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калядная вандроўка з Алесем Чумаковым і Таццянай Ячнай у Торуні

У сераду, 20 снежня, у Торунь прыбываюць з калядным канцэртам гусляр Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная.

Дата: 20 снежня. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Galeria Spotkań, Łysomice, ul. Sadowa 2c, Торунь.

 Вы пачуеце калядныя і навагоднія песні з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльсу, Іспаніі, Італіі, Францыі, Даніі, Фінляндыі, Румыніі, Украіны, Беларусі, Латвіі, ЗША, Венесуэлы і, канешне ж, Польшчы.

 Усе песні прагучаць беларускай мовай у перакладах беларускіх паэтаў ды пад акампанемент беларускіх гусляў. 

Уваход вольны, шчыра вітаюцца данаты на аплату дарогі спадарам музыкам.

Арганізатары