BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калядны канцэрт «Святочны падарунак» адбудзецца ў Беластоку

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на калядны канцэрт калядак «Святочны падарунак», які пройдзе 26 снежня 2025 года а 14:00 у зале Aula Magna Палаца Браніцкіх (вул. Яна Кіліньскага, 1).

На сцэне выступіць мужчынскі хор UNIA з Вільні. У выкананні калектыву прагучаць беларускія, польскія і ўкраінскія калядкі, выбраныя творы Баха, Моцарта, Гендэля, Грубера, а таксама сучасныя святочныя кампазіцыі і аўтарскія творы беларускай кампазітаркі Вольгі Падгайскай.

Уваход бясплатны — па запрашэннях, якія можна атрымаць да 18 снежня 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку (вул. Яна Кіліньскага, 16, пак. 2/07) у гадзіны працы з 9:00 да 15:00.

У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў арганізатары просяць пацвердзіць прысутнасць да 18 снежня па электроннай пошце [email protected] або па тэлефоне +48 537 742 000.

Хор UNIA быў заснаваны ў 1990 годзе ў Менску. За больш як тры дзесяцігоддзі калектыў назапасіў рэпертуар з больш як 200 духоўных і свецкіх твораў розных эпох, выдаў некалькі альбомаў і неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў.

З 2021 года частка хору разам з кіраўніком Паўлам Гонцам была вымушаная пакінуць Беларусь з палітычных прычын. Нягледзячы на гэта, UNIA працягвае сваю дзейнасць і сёння з’яўляецца міжнароднай супольнасцю, у якую ўваходзяць беларусы, літоўцы, палякі і ўкраінцы.

Арганізатары