BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Калядны скарб” у Купалаўскім музеі

З 11 снежня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “Калядны скарб”. Яна будзе працягвацца да 19 студзеня 2024 года. Гэта сумесны выставачны праект Купалаўскага музея і Музея грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

На выставе прадстаўленыя ўнікальныя артэфакты, якія ілюструюць працэс стварэння манет: эскізныя праекты, мадэлі аверса і рэверса, эталонныя і рабочыя інструменты, і, безумоўна, гатовыя манеты серыі “Святы і абрады беларусаў”, прысвечаныя юбілеям Янкі Купалы і 2000-годдзю хрысціянства.

Беларускае Радыё Рацыя