BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калядны тур Сяржука Доўгушава па Амерыцы

Сіэтл, Сан Хасэ, Шарлот, Тэхас, Тампа, Нью-Ёрк, Мінесота. У такіх кропках у ЗША адбываецца калядны тур з заснавальнікам культурнага руху «Спеўны Сход», Установы развіцця традыцыйнай беларускай культуры «ЭтнаТрадыцыя» і арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў» Сяржуком Доўгушавым. У снежні спявак наведаў таксама Данію і Эстонію.

Падрабязней уражаннямі падзяліўся сам творца:

– Тур пачаўся ў мяне з Даніі, пасля былі краіны Прыбалтыкі і пасля я перабраўся ў Амерыку. Зараз адбыўся ўжо выступ у Нью-Ёрку і ў Мінесоце. Далей плануецца ў мяне 11 – у Сіэтле, 12 – у Сан-Хасэ, гэта Каліфорнія, пасля Паўночная Караліна, Тэхас, і ўсё скончыцца Флорыдай і Тампай. Гэта ўжо будзе 25. Каляды амаль што да канца студзеня.

“Падчас калядных сустрэчаў адбываюцца зімовыя гульні, Калядны абрад з Зоркай, музычны выступ з каляднымі песнямі пад колавую ліру і беларускія дудкі… У сваім турнэ спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф запрашае адчуць зімовую святочную пару праз традыцыйныя спевы, гульні ды нават стравы нашых продкаў.” – гаворыцца ў афішы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Diana Olesyuk