BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калядны тыдзень супольнасці “Кропка” у Грузіі

Прастора для беларускай грамадзянскай супольнасці “Кропка” ў Грузіі працуе апошні тыдзень перад закрыццём. На 22 снежня, нядзелю, прызначанае развітальнае мерапрыемства.

Распавяла сузаснавальніца “Кропкі” ў Тбілісі спадарыня Валерыя:

– Зараз у нас калядны тыдзень. Гэта тыдзень, калі мы праводзім розныя калядныя івэнты: спевы, традыцыйныя калядныя маскі і іншыя актыўнасці, прысвечаныя Калядам. Таму можна далучыцца, бо гэта апошні тыдзень, які пачаўся 16 снежня — гэта апошні тыдзень нашай працы.

Уся інфармацыя па мерапрыемствах “Кропкі” змяшчаецца ў тэлеграм-канале @kropkatbi або ў групе “Прастора КРОПКА”. Бліжэйшая сустрэча была 19 снежня — гэта майстар-клас па шаўкаграфіі. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Беларускае Радыё Рацыя