BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Калядны вальс” ад Вайцюшкевіча і Някляева

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч запісаў калядны вальс на словы паэта Уладзіміра Някляева.

Калядны вальс

А мастачка Аляксандра Канафальская стварыла адпаведныя рамантычныя малюнкі пяском.

YouTube player

Навагоднія сёння з табой мы надзенем абновы
На ялінцы агеньчык запалім, як зорку ў начы,
І пра тое, пра што ты маўчала, хаваючы словы,
Я цябе папрашу: не маўчы, не маўчы, не маўчы.

У калядную ноч самы час нам прызнацца ў каханні,
Напісаць на сняжынках калядных жаданняў лісты,
Што растаяць на вуснах у нас — i пра нашы жаданні
Будзеш ведаць са мной толькі ты, толькі ты, толькі ты.