Падчас Каляднага вечара, які ладзіцца ў Бельску-Падляшскім ужо ў 34 раз, выступілі калядоўшчыкі-вандроўнікі. Выступоўцы прайшліся па вуліцам горада, а напрыканцы заспявалі ў Бельскім Доме культуры.

Пра праект распавёў сузаснавальнік і актор тэатра «А3» Дарыюш Скібіньскі.
– Гэта праект, які рэалізаваны ў Гайнаўцы, у прасторы Гайнаўскага ЦКК, куды мы запрашаем на 2 месяцы моладзь з усяго свету, і 2 месяцы рэалізуем праект рэвіталізацыі абрадаў калядавання на Падляшшы. Ёсць калядоўшчыкі з Украіны і Беларусі. Фактычна з усёй Еўропы і ўключна з Афрыкай. Ёсць яшчэ Туніс, ёсць Венесуэла, ёсць Мадагаскар. І ўсе прыносяць па адной калядцы, і самі вучацца польскіх, беларускіх і ўкраінскіх.
Ужо сёння калядоўшчыкі-вандроўнікі завітаюць у некалькі месцаў, у тым ліку ў спецыяльны адукацыйны цэнтр у Гайнаўцы. Фінальнай кропкай каляднага падарожжа стане Нараў.







Беларускае Радыё Рацыя






