
У першы дзень святаў, 7 студзеня, Беларускае Радыё Рацыя прапануе адмысловыя аўтарскія калядныя праграмы. Да таго ў гэты дзень ладзім святочны канцэрт пажаданняў!
8 студзеня айцец Георгій Рой запрашае на адмысловы выпуск перадачы «Крыначка».
Праграма перадач
(паводле польскага часу, у Беларусі 2 гадзіны розніцы)
07.01.2024. Нядзеля – Першы Дзень Калядаў
13:05 – Калядная праграма Анны Шайкоўскай
14:05 – Калядная праграма Вольгі Сямашкі
15:05 – Музычная Каляда з Марынай Савіцкай
18:05-21:00. Святочны Падляшскі Канцэрт Пажаданняў
Вядучыя: Валя Лаеўская і Ганна Комінч
08.01.2024. Панядзелак – Другі Дзень Калядаў
05:05 –Музычная Каляда з Марынай Савіцкай (паўтор з нядзелі)
06:05 – Калядная праграма Анны Шайкоўскай (паўтор з нядзелі)
07:05 – Калядная «Крыначка», а. Георгій Рой
13:05 – Калядная «Крыначка», а. Георгій Рой (паўтор з раніцы)