BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каляды ў Дудутках

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” запрашае пазнаёмiцца з традыцыйнымi беларускiмi абрадамi, прысвечанымi галоўнаму зiмоваму святу нашых продкаў «Калядамі».

6 студзеня ў Дудутках адбудзецца абрад калядавання ад фолк-гурта «GUDA», танцы ды спевы, гульні ды добры настрой.

“Каляды ў Дудутках – выдатная нагода ўсёй сям’ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашыя продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйныя стравы і проста добра правесці час на свежым паветры ў асяроддзі цудоўных пейзажаў беларускай прыроды”, – пішуць арганізатары.