BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каляндар цікавых беларускіх падзей за мяжой

У суботу, 18 студзеня, у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Аляксандрам Веледзімовічам «Анатомія Партрэта». У камернай атмасферы для невялікай колькасці захопленых фатаграфіяй людзей спадар Аляксандр раскажа пра свае працы.

У гэты ж дзень у Варшаве адбудзецца прэзентацыя паэтычнага зборніка Аляксея Дзікавіцкага «Полэшук 2.0/Poleszuk 2.0». Гэта трэцяя, пасля «Оньдэ» і «Світумузыка», кніга Аляксея Дзікавіцкага па-палеску, гэтым разам выдадзеная з перакладам на польскую мову і транслітэрацыяй на ўкраінскі алфавіт.  Прэзентацыя адбудзецца ў дзень народзінаў аўтара.

У суботу ў Кракаве ўпершыню грае канцэрт гурт «Няміга».  

Калектыў выконвае аўтарскія песні ў стылі indie/folk rock. Рыхтуюць адмысловае музычнае прадстаўленне, якое аб’яднае песні з тэатральнай пастаноўкай.

У суботу ў Вільні ладзяць майстар-клас па вырабе бурштынавых абярэгаў.  У працэсе вырабу вы адчуеце бурштын практычна ўсімі органамі пачуццяў — убачыце ў розных фактурах і колерах, зможаце адчуць, пачуць і нават паспрабаваць яго на смак, калі вельмі захочаце. Кожны ўдзельнік панясе з сабой не толькі цёплыя бурштынавыя ўспаміны, але і бурштынавы кудмень, зроблены сваімі рукамі. Легенды кажуць, што такое упрыгажэнне, зробленае рукамі добрага чалавека, прыносіць поспех. Працягласць майстар-класа — 2 гадзіны.

У нядзелю, 19 студзеня, тэатральная студыя «Купалінка» ладзіць у Варшаве Калядны фэст. Цуд Калядаў. Моц успамінаў. Вернасць традыцыі. Як распавесці пра гэта дзецям у эміграцыі, знешняй ці ўнутранай? Абяцаюць імпрэзу для дзетак і дарослых, гульні, песні і розныя забавы.

Такія падзеі чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!

Беларускае Радыё Рацыя