6, 7, 8 лютага ў Штутгарце адбудзецца прэзентацыя праекта «Азбука выгукаў». Гэта мастацкая інтэрпрэтацыя беларускага алфавіту паэткай Верай Бурлак і яе сынам Кастусём Жыбулем.

Для кожнай з 32 літар яны знайшлі эмацыйны выгук, яны і ўвасобіліся ў 34 малюнках і тэкстах — фантастычныя камічныя малюнкі Кастуся, парадаксальныя, пацешныя, загадкавыя вершы Веры. Рэжысёрка анімацыі з Штутгарта Моніка Нубер разам з Кастусём прымусілі коміксы рухацца, а кампазітарка з Грэцыі Георгія Кумара ператварыла відэаінсталяцыю ў разгорнуты 40-хвілінны гукавы аповед.
У суботу, 8 лютага, ў Вільні ладзяць паэтычную імпрэзу, прымеркаваную да Міжнароднага дня юнага героя-антыфашыста. Удзел бяруць: Ілля Міронаў з турэмнай лірыкай, Ванда Марціньш – з філасофскай і пейзажнай, а таксама Алесь Круткін са сваімі найлепшымі вершамі.
У суботу ў Варшаве адбудзецца лекцыя Юліі Чарняўскай «Каханне». Нам здаецца, што наша каханне ўнікальнае. Аднак кахаць нас вучыць не толькі сэрца, але і культурны досвед. Бо каханне — гэта культурнае вынаходніцтва. Кожная эпоха «кахае» па-свойму. Як кахалі ў старажытнасці? А ў сярэднія стагоддзі? Як на Захадзе і як на Усходзе? Пра гэта – на падзеі.
У суботу беларускі рэгі-гурт «Botanic project» святкуе Народзіны Боба Марлі вялікім канцэртам у Варшаве. Аматары слабай долі і музыкі рэгі з усёй планеты ў гэты дзень успамінаюць пра вялікага настаўніка, слухаюць яго музыку і спяваюць яго песні. Далучайцеся. Будзе шмат Марлея, найлепшага аўтарскага, танцаў, напояў і добрага вайбу.
У нядзелю, 9 лютага, ў Познані адбудзецца паказ казкі-прытчы «Ордэн Белай Мышы».

Тут чакае тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе. У цэнтры пастаноўкі — вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў.

У Вільні працягваецца выстава «Страх і смех». Страх — рэакцыя нармальнага чалавека на сучасную рэальнасць. Смех — жаданне хуткай перамогі з лёгкай усмешкай са слязой пасля выставы, з болем ці без. Страх — мастак-беларус. Смех — жыў у Гародні, цяпер жыве ў Тбілісі.
Такія падзеі чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя






