У сераду, 19 сакавіка, у Варшаве – перадпрэм’ерны паказ тэледыска «Mgla» гурта «Nocne Ptaki». Будзе жывы выступ калектыву, а яшчэ дыджэй-сэт Стаса Чахоўскага.

У сераду ж беларускіх актывістаў і журналістаў з Вільні запрашаюць на нязмушаны нэтворкінг. У праграме: жывая камунікацыя з грамадзянскай супольнасцю і медыя, развенчванне міфаў пра працу, абмеркаванне найлепшых практык і новых ідэй, утульная атмасфера i мадэраваная сустрэча. Уваход вольны.
У чацвер, 20 сакавіка, у Варшаве – прэзентацыя кнігі Аляксея Дзікавіцкага «Пoлэшук/Полешук/Poleszuk 2.0».

Завітайце паслухаць палескамоўныя вершы з «Палешука», байкі з «Оньдэ» і пераклады рок-хітоў са «Світумузыкі».
У чацвер Fem*Hub запрашае на «Моўныя кавярні» ў Берліне. Гэта серыя сустрэч, дзе можна практыкавацца ў беларускай мове і абмяркаваць цікавыя тэмы з гендарнай перспектывы. Гэтым разам клічуць забаўляцца ў гульню «Тутэйшыя».

Ва ўсіх будзе магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі знакамітых беларусак і беларусаў, пасмяяцца і больш даведацца пра гісторыю. Уваход вольны, данаты вітаюцца.
У чацвер у Варшаве Беларускі гістарычны клуб запрашае на сустрэчу “Антысавецкі ўзброены супраціў у Беларусі з 1920-1930 гг.”. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва не пагаджалася з бальшавіцкай дыктатурай і аказвала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацверджанне ў арганізаванай партызанскай барацьбе. На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху. Уваход вольны.
У пятніцу, 21 сакавіка, у Варшаве – сустрэча з кансультанткай па нерухомасці Інай Прыпісновай “Арэнда нерухомасці ў Варшаве: як не страціць грошы і знайсці ідэальнае жыллё”. Спікерка мае вялікі досвед у працы, але самы галоўны софтскіл — гэта як зэканоміць.
Такія падзеі чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя