У сераду, 23 кастрычніка, у Варшаве – сустрэча клуба беларускага кіно «Кінакола». Пакажуць падлеткавую драму «II» («Два»), а пасля адбудзецца сустрэча з аўтаркай Уладай Сяньковай. Героі фільма – 16-гадовыя Насця, Саша і Крысціна – вучацца разам у дзясятым класе. У школе пануе суровая дысцыпліна і цяжка быць не такім, як усе. Але аднойчы гэты маленькі свет узрушыла навіна, з-за якой усе страхі і забабоны выпаўзуць. Стужка атрымала спецыяльную ўзнагароду журы на Варшаўскім кінафестывалі у 2019 годзе. Арганізатар і вядучы «Кінакола» — Мікалай Лаўранюк.

У сераду, 23 кастрычніка, у Тбілісі ў прасторы “Кропка” — творчая сустрэча па вышыўцы крыжыкам. Удзельнікі навучацца вышываць, нават калі ніколі не трымалі іголку ў руках. Можна будзе ўпрыгожыць сваю рэч, якую госці прынясуць з сабой, ці проста патрэніравацца на тканіне.

У чацвер, 24 кастрычніка, у Вільні пакажуць фільм «7 сімптомаў беларускасці». Гэта гумарыстычны і адначасова глыбокі фільм пра захапляльную культуру Беларусі, у якой страхі пераплятаюцца з надзеяй. Герой, якога наведалі дзіўныя сімптомы пасля паездак у Беларусь, паглыбляецца ў свет беларускага супрацьстаяння і аднаўлення.
У чацвер, 24 кастрычніка, адбудзецца анлайн-сустрэча з польскай пісьменніцай Цінай Азевіч і прэзентацыя беларускага перакладу яе бэстсэлера «Што робяць пачуцці?» У прэзентацыі, акрамя аўтаркі, удзельнічаюць перакладчыца Марыя Пушкіна і выдавец Андрэй Янушкевіч.
У чацвер, 24 кастрычніка, акцёр Алесь Ждановіч, той самы Маляваныч, запрашае на свой творчы вечар у Кракаве. Першы будзе чытаць «сур’ёзныя» вершы, а другі — «казкі для дарослых». Будзе таксама прэзентацыя дзіцячых кніжак, жарты, успаміны.

24 кастрычніка Зоя Белахвосцік грае ў Беластоку дакументальны спектакль «Moj Hleb». Тут чакае шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і яго акцёраў, і пра тое, як гэтая спіраль часу замыкаецца ў кола і дае магчымасць асэнсаваць памылкі, вучыцца, успамінаць, усміхацца і плакаць.
У чацвер, 24 кастрычніка, у Вільні адкрываецца выстава Уладзіміра Шапавалава «The play of light». Экспазіцыя расказвае гледачу не столькі пра архітэктуру і ландшафты, колькі пра ўражанні ад сустрэчы з імі. Творы аўтара змяшчаюць рэчаіснасць, пакідаючы ў ёй зацішнае месца, у якім можна схавацца і разам з мастаком назіраць за тым, што адбываецца.
Такія падзеі чакаюць бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя






