BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каляндар цікавых беларускіх падзей

15 і 16 жніўня (у пятніцу і суботу) на Падляшшы, у Рэспубліцы Біндзюха, адбудзецца фэст PREKUPALLE. Пастаянны лозунг імпрэзы: «Музыка — Фільмы — Ежа».

У праграме пятніцы – трансгранічны мастацкі пленэр, лекцыя / майстар-клас «Беларускае кіно, якога няма. vol. 1», майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах з інструктаркай Ганнай Аляксандравай. Чакаецца і музычная праграма, у якой – Fiodar Zhyvaleuski (Minsk), Aleś Dzianisau (Grodno), гурт “Wandraunik” (Podlasie), Ultra Pultra (Grodno), D.J. Sapieha (Poznań).

Субота таксама стане рознабаковай. Тут — гастранамічныя майстар-класы, сустрэча з вандроўнікам Аляксандрам Гойшыкам пад рэспубліканскай яблыняй. Абмяркуюць «Ці выратуе heavy metal палескую мову?» падчас сустрэчы з Аляксеем Дзiкавiцкiм, аўтарам кнігі «Палешук 2.0» . У музычнай частцы – Ania B. (Narewka), Nakapiano (Mińsk), Kurwadziki (Białystok), Kashlaty Vokh (Litwa), Tadzio Szczupak (Bemowo), The Weeping Song. Tribute to Nick Cave and the Bad Seeds (Mińsk Warszawski).

16 жніўня (у суботу) у Варшаве – вялікая вечарына «Людзі Усходу» з удзелам чатырох беларускіх гуртоў. На сцэне: Syndrom Samazvanca,  Podonki, Lubber louie, Kowelskie Psy.

23 жніўня, у суботу, у Сопаце – музычны оўпэн эйр MARA FEST. Мультыкультурная музычная падзея на беразе мора збярэ на адной сцэне артыстаў з розных краін, у тым ліку і з Беларусі: ŠUMA, Анастасія Рыдлеўская, Natascha Polké, Parra for Cuva, Nuhansen. Абяцаюць таксама розныя зоны актыўнасці і маркет.

2 верасня Купалаўцы адкрываюць новы тэатральны сезон у Варшаве. Расклад такі: 2, 3 верасня — «Гусі-людзі-лебедзі» паводле Альгерда Бахарэвіча, 24 верасня — «Валізка» , 1, 2 кастрычніка — «Экстрэмісты» паводле Юлі Цімафеевай, 22 кастрычніка — «Зэкамерон» паводле Максіма Знака.

5 верасня, у пятніцу, у Варшаве – чацвёрты фестываль беларускай музыкі «ГРАЙ». Тут чакаюць выступы ўлюбёных музыкаў. А менавіта: Naviband, Крамбамбуля, Петля Пристрастия, Iva Sativa. Спецыяльны госць – падляскі дуэт Sw@da x Niczos!. Вядучыя — Алег Гарбуз і Марына Савіцкая. Гэта будзе вечар, поўны эмоцый, шчырай энергіі і музыкі, што аб’ядноўвае.

Такія падзеі чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!

Беларускае Радыё Рацыя