BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каляндар цікавых беларускіх падзеяў гэтага тыдня

У панядзелак – фінальны анлайн-пітчынг беларускіх digital-рашэнняў «Культурны код». 5 каманд — 5 праектаў. Удзельнікі прадставяць вынікі сваёй працы пасля інтэнсіўнай ментарскай праграмы. Выдатная магчымасць даведацца, як развіваюцца беларускія інавацыйныя праекты, падтрымаць іх, задаць пытанні і натхніцца. Выступяць наступныя праекты: KLIK — медыяплатформа для папулярызацыі музыкі.  HOLAS — галасавы AI-спадарожнік па беларускім свеце. SHLP — мабільны дадатак, які злучае аматараў смачна гатаваць і тых, хто хоча смачна есці. Tlumach — памочнік для дарослых, якія гадуюць шчаслівых дзяцей. BelRead — пераклады сусветнай літаратуры на беларускую мову + аўдыякнігі.

У аўторак у Познані – літаратурна-гістарычная вандроўка «Ад Рагвалода да БНР». Тут чакае: экскурс у гісторыю да чарговай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі; кніжны кірмаш з навінкамі ад «Камунікату» і іншых незалежных выдавецтваў, аўтограф-сесія. Удзел бяруць пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў, а таксама  

кіраўнік Фонду Kamunikat.org з найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкай (65 000 выданняў) Яраслаў Іванюк.

У аўторак у Познані адкрываецца выстава Вольгі Савіч «Ген BY». Гэта праект, створаны ў тэхніцы папяровага трансфернага друку. Мастачка атрымала ўнікальныя ўзоры, спалучыўшы традыцыйныя беларускія элементы з фотаздымкамі, спампаванымі з інтэрнэту. На выкарыстаных кадрах паказаны чалавечыя фігуры без твараў, як гэта звычайна бывае на сайтах пакупкі і продажу ў Інтэрнэце. Вольга Савіч робіць акцэнт на ананімных людзях, а не на прадукце. Гэта зыходны пункт для разгляду сучаснай ідэнтычнасці беларускага народа. Як змянілася само ўспрыманне, ва ўмовах палітычных рэпрэсій, прывіду вайны і пастаяннага страху? Як усё гэта паўплывае на нацыянальную ідэнтычнасць у будучыні? Спалучэнне новага, сучаснага і традыцыйнага арнаменту стварае вытанчаныя выявы, якія можна прачытаць на многіх узроўнях. Выстава працуе да 20 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя