BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Камяні мусілі паляцець. Сцёртая гісторыя Падляшша

«Kamienie musiały polecieć. Wymazywana historia Podlasia» – такую назву мае доўгачаканая кніга Анэты ПрымакіОнішк. Аўтарка на аснове сямейнай гісторыі апісвае складаныя і часта трагічныя лёсы праваслаўных беларусаў у даваеннай, ваеннай і пасляваеннай Польшчы.

У панядзелак, 26 лютага, у Цэнтры праваслаўнай Культуры ў Беластоку адбылася, другая ўжо ў Беластоку, прэзентацыя кнігі і сустрэча з аўтаркай. І як у першы раз карысталася вялікай папулярнасцю.

«Пасля выхаду кнігі звяртаецца да мяне шмат чытачоў, якія дзеляцца сваімі сямейнымі гісторыямі таго перыяду. Пры чым не толькі з Падляшша» – кажа Анэта ПрымакаОнішк.

– Для іх гэта кніга, так як яны пішуць, ёсць таксама важнай. Яна таксама важная, таму, што іх гісторыя не ёсць такой простай, як гавораць у гэтай афіцыйнай гістарычнай палітыцы. І вельмі часта, гэтыя сямейныя гісторыі, вясковыя гісторыі, яны таксама не ўпісваюцца ў гэтую афіцыйную нарацыю. Яны пішуць, што майго дзядулю таксама забілі. І таксама ніхто пра гэта не гаворыць. І таксама нічога не вядома.

„Кніга Анэты Прымакі-Онішк з’яўляецца вельмі важнай, асабліва для нас беларусаў Падляшша“ – кажа прафесар Яўген Мірановіч, гістарычны кансультант кнігі.

– Гэта фактычна неяк гісторыя і маёй сям’і. Кніга абагульняе лёсы, я б сказаў, тысячаў беларусаў, якія пражываюць на Беласточчыне. Фактычна кожны, хто, так як я меў бацькоў, якія памяталі пасляваенны перыяд, ад іх чуў падобныя гісторыі.

Ужо заўтра, 28 лютага, сустрэча з Анэтай ПрымакайОнішк і прэзентацыя яе кнігі «Kamienie musiały polecieć. Wymazywana historia Podlasia» адбудзецца ў беларускім музеі ў Гайнаўцы. Пачатак а 17-тай гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя