Фонд Kamunikat.org атрымаў ад Wydawnictwo Czarne права на выданне па-беларуску кнігі Анэты Прымакі-Онішк «Камяні павінны былі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша». Пра гэта паведамляецца на сайце фонда.

Кніга ў 2024 годзе атрымала прэстыжную польскую прэмію Grand Press Чытачоў за найлепшы літаратурны рэпартаж года. Гэта ў вялікай ступені, таксама як і першая кніга гэтага аўтара пра бежанства, сямейная гісторыя — яе дзед ў траўні 1945 года быў забіты аддзелам польскага ўзброенага падполля ў сваёй вёсцы на Сакольшчыне. Але заадно гэта спроба вяртання сцёртай, забытай і замоўчанай гісторыі Беласточчыны.
Кніга ў перакладзе Наталлі Русецкай выйдзе ў першай палове 2026 года.






