BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Камунікат» едзе на LTCN Letucień з новымі выданнямі

У Кракаве 26 ліпеня адбудзецца беларускі пікнік пад назваю Letucień.

Фонд «Камунікат» прадставіць на фэсце свае новыя выданні. Пра тое, што гэта будуць за кнігі, кажа кіраўнік фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк:

-Будуць таксама і зусім-зусім новыя кнігі. Гэта дзіцячая кніга грузінскага паэта Васіла Гулеуры ў перакладзе Юрыя Несцярэнкі. Думаю, яна будзе карыстацца вялікім зацікаўленнем.

Апроч кнігаў кожнага чалавека, што набудзе кнігу ад фонда “Камунікат” на гэтым  пікніку, чакае невялічкі сюрпрыз:

-Да кожнай купленай кнігі “Камунікат” дадае беларускую ўнікальную паштовую марку пачатку 90-х гадоў. Гэта адныя з першых, а можа першыя маркі, Незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Таксама на Letucień  Яраслаў Іванюк прывязе вышыванкі і нашыўкі ад беластоцкіх «Падпольшчыкаў».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя