Канцэрт беларуска-польскіх музычных праектаў адбудзецца ў Варшаве 13 снежня.
“Адметнасць гэтай імпрэзы і ў пляцоўцы – яна амаль схаваная, але ў тым і сутнасць”, – распавёў нашаму радыё артыст і суарганізатар Czeslove.
-Прастора цікавая тым, што гэта як бы камуна. Там жывуць мастакі, яны здымаюць два паверхі і склеп. У склепе знаходзіцца арт-прастора з карцінамі і са сцэнай. Гэта такое паўсакрэтнае месца без шыльды. Праз гэты канцэрт мы хацелі б пазнаёміць як мага больш людзей з нашай прасторай і ўвогуле з тым, што адбываецца ў маленькіх закутках і вулачках Варшавы.
Пасля выступаў гуртоў CzesLove&Leo і Brediatina Diatela чакаецца джэм-сэйшн, дзе творцы змогуць паімправізаваць.
Падзея пройдзе па адрасе Radzymińska 53. Старт канцэрту – у 19:30.
Падрабязней пра імпрэзу можна даведацца ў суполцы ў Facebook: https://www.facebook.com/events/s/koncert-czeslove-leo-brediatin/457186353738209/?rdid=UEjfNkU83ZlGzSgO&share_url=https%3A%2F%2Fwww.facebook.com%2Fshare%2FDxi6ke215TJp7nsd%2F
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя