10 красавіка ў Beer4U адбудзецца канцэрт аднаго з прадстаўнікоў сучаснай беларускай аўтарскай песні Аляксандра Баля. Музыка, чые песні сталі голасам часу і досведу эміграцыі, працягвае выступаць у Еўропе пасля вымушанага ад’езду з Беларусі.

Кажа арганізатар імпрэзы Ілля Міронаў:
– У яго ёсць песні пра тое, што робіцца зараз з намі, а таксама пра яго жыццё, таму што ён быў арыштаваны ў 2023 годзе, быў звольнены з Магілёўскага драматычнага тэатра. Потым эміграцыя, жыў спачатку ў Арменіі, зараз жыве ў Польшчы.
Падчас імпрэзы прагучаць вядомыя песні, у тым ліку «На маёй Радзіме бяда», а таксама іншыя кампазіцыі, прысвечаныя тэмам свабоды, памяці і чалавечай годнасці. Канцэрт Аляксандра Баля ў Беластоку адбудзецца 10 красавіка ў Beer4U (вул. Legionowa 14/16/lok 02). Пачатак а 19:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






