BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канцэрт “Дай дарогу!” у Варшаве

Ужо сёння – у суботу, 17-га жніўня – у Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт беларускага панк-рок-гурта “Дай Дарогу!” пад назвай “Суперсэйшн”. Падзея будзе прымеркаваная да народзінаў лідара бэнду Юрыя Стыльскага.

“На імпрэзе мы зайграем незвычайную праграму”, – распавёў артыст.

– Мы рыхтуем для гэтага канцэрта зусім іншую праграму, якую гралі напэўна гадоў 10-15 таму. Старыя правераныя баевікі, такія як “33 медалі”, “Амерыканская трагедыя”. І мы выкінулі з трэк-ліста ўсе нашы тужлівыя і сумныя песні. Будзе толькі “адрыў”, весялуха, і ў максімальна святочным ключы. Мы пастараемся, каб усе забыліся аб нягодах, аб псіхатраўмах, і пагрузіліся ў такую цёплую атмасферу. дзе няма ні вайны, і ўсё ў парадку.

Канцэрт гурта “Дай Дарогу” пройдзе ў Odessa Club. Як плануецца, на імпрэзе выступяць і іншыя беларускія музыкі.

Беларускае Радыё Рацыя