26 сакавіка ў Беластоку адбыўся канцэрт беларускага гурта NaviBand, які стаў важнай падзеяй у рамках святкавання Дня Волі і праграмы “Беласток. Салідарнасць з Беларуссю”.

Кажуць удзельнікі гурта Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка:
– Мы не ўпершыню тут выступаем. Нам Беласток вельмі падабаецца. Тут вельмі добразычлівыя людзі, свае, родненькія. Усім прывітанне. Абдымаем. Жыве Беларусь! Штогод 25 сакавіка ладзім канцэрт, прысвечаны гэтаму дню, каб падкрэсліваць тое, што беларусы – гэта асобная нацыя са сваёй мовай, традыцыямі, і яны вельмі прыгожыя і адметныя. Усіх са святам! Жыве Беларусь!
– Віншуем сябры!

Да прысутных на канцэрце звярнуўся і Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, які падкрэсліў важнасць салідарнасці з беларускім народам:
– Я ў гэтым удзельнічаю, бо як ваявода падляшскі павінен выказваць сваю падтрымку хаця б у такой сферы сімвалічнай. Такія падзеі таксама важныя, яны таксама патрэбныя. Найважнейшым у іх ёсць тое, што можна гучна гаварыць пра тыя вартасці, якія фундаментальныя, трэба пра гэта гучна казаць і нагадваць, што праўда заўжды пераможа і кожны рэжым абавязкова будзе пераможаны.
Канцэрт, які прайшоў пад патранатам Прэзідэнта Беластока, сабраў мноства гледачоў і стаў сімвалам падтрымкі беларускіх грамадзян, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць сваёй краіны. Даход ад продажу білетаў быў накіраваны на арганізацыю мерапрыемства.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






