BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча адбудзецца ў Варшаве

Канцэрт, прысвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча, адбудзецца ў Варшаве. Песні вядомага рок-гурта Neuro Dubel заспяваюць Уладзімір і Зоя Сахончыкі (Зьмяя), Алесь Лютыч ( : B : N:), Дзяніс Тарасенка (РСП), Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz) і Аляксандр Памідораў.

Працягвае суарганізатарка імпрэзы Інэс Сянкевіч:

– Самая галоўная мэта таго, што мы робім, гэта нагадваць людзям, што быў, мне нават складана сказаць, што быў, ёсць такі чалавек як Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч. Я веру, што ён дзесьці ёсць, як мінімум у сэрцах людзей.  І нагадаць, што ёсць песні гурта Neuro Dubel і што гэта спадчына, і гэта ўжо асобная частка гісторыі беларускай культуры і беларускага року.

Спецыяльны госць вечару — гітарыст гурта “Нейра Дзюбель” – Уладзімір Сахончык. Вядучая падзеі – Марына Савіцкая.

Імпрэза адбудзецца ў суботу, 18-га траўня, у клубе Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5).

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя