BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канцэрт праваслаўных калядак “Гвязда і калядка” у Беластоку

Штогод у калядны перыяд Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку ладзіць агляд калядных калектываў. У сёлетнім, 26-тым па ліку аглядзе возмуць удзел 19 выканаўцаў. Пераважная большасць з іх удзельнічае ў такіх канцэртах на працягу многіх гадоў, але ёсць і дэбютанты – хор праваслаўнага брацтва імя Кірылы і Мяфодзія з Бельска Падляшскага і царкоўны хор з Каралёвага Маста.

Калядкі можна будзе пачуць розныя. Бо старэйшае пакаленне спявае традыцыйныя падляшскія, а моладзь часцей выбірае сучаныя калядныя песні, новыя аранжыроўкі і літаратурную беларускую мову. Кажа старшыня БГТК Васіль Сегень:

– Для нас важна, каб масава, усе хто адчувае ў сваім сэрцы такое жаданне, спявалі і захоўвалі гэтую традыцыю калядавання. Не абмяжоўваем ні жанрава, ні ўзростава, ні таксама па мове выканання, паколькі здараюцца такія калядкі, якія гучаць бліжэй да украінскай мовы. Ці напрыклад традыцыйныя, якія спяваліся і спяваюцца на старацаркоўнай з гэтымі зменамі, якія ўносяць гаворкі, якія існуюць на Падляшшы.

Паслухаць праваслаўныя калядкі можна будзе заўтра 12 студзеня у Беластоку, у пачатковай школе № 44 па вуліцы Румянковай 13. Пачатак канцэрта ў 15.00.

Беларускае Радыё Рацыя