У Дуброве Беластоцкай прайшло мерапрыемства зладжанае Колам эмерытаў, рэнцістаў і інвалідаў. У мясцовым асяродку культуры бавілася паўсотні чалавек.
Забава пры даўнейшай музыцы, гэта новая традыцыя ў Дуброве, адзначыла старшыня кола Анна Савіцка:
— Мы ідзем па тым жа шляху, што летась, у гэты час, у нас быў такі канцэрт: «Страчаная нота акардэона», таму ў нашым асяродку як бы ствараецца традыцыя, што на пачатку каляндарнага году мы думаем аб вяртанні ў былыя часы, успамінаючы, як і сёння, музыку нашых бацькоў ці бабуль. Радуе, што шмат людзей удзельнічае ў гэтых сустрэчах з жывой музыкай. Вядома, гэта людзі старэйшага ўзросту, але таксама маладыя людзі, якія хочуць скарыстацца магчымасцю паслухаць гэтыя песні і спевы, каб яшчэ больш паджывіць польскі фальклор, і не забываць пра традыцыі, якія існуюць тут, у нашым краі.
У час імпрэзы можна было не толькі паслухаць музыкі калектыву «На свойсол нутэ», але таксама прыняць удзел у конкурсах. Узнагародай былі возікі на пакупкі з лога Падляшскай маршалкоўскай управы.
Мерапрыемства было зладжанае дзякуючы фінансавай падтрымцы Маршалка Падляшскага ваяводства.
Беларускае Радыё Рацыя