BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канферэнцыя «Абуджэнне помнікаў» адкрылася ў Беластоку

У палацы Гасбахаў у Беластоку адкрылася канферэнцыя «Абуджэнне помнікаў», арганізаваная Падляшскім ваяводскім кансерватарам помнікаў. У цэнтры ўвагі – тэма аховы помнікаў на Падляшшы і новыя аб’екты для даследаванняў.

Кажа намеснік Падляшскага кансерватара помнікаў, прафесар Караль Лапатэцкі:

– Крыху тут ёсць белая пляма, і мы хочам гэта змяніць. Па-першае, каб пазналі, якія мы маем на Падляшшы званы. Яны могуць быць вельмі розныя. Могуць быць з тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, або з ранейшай Беларусі, ранейшай Літвы. Гэтак сама могуць быць з абшараў Каронных. Даследаванне яшчэ перад намі.

Сярод дакладчыкаў канферэнцыі «Абуджэнне помнікаў» – прадстаўнікі такіх устаноў, як Інстытут мастацтва Польскай акадэміі навук, Падляшскі музей, Музей сельскай гаспадаркі ў Цеханаўцы, Інстытут нацыянальнай спадчыны Універсітэта ў Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя