У Беластоку распачала працу 4-я навуковая канферэнцыя пад назвай: «Нацыянальныя, этнічныя і моўныя меншасці ў Польшчы на еўрапейскім фоне». Мерапрыемства прысвечана 20-годдзю прыняцця ў Польшчы Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове.

Кажа ўдзельнік канферэнцыі, галоўны рэдактар выдання “Przegląd Prawosławny” Яўген Чыквін:
– Палітыка дзяржаўнай адміністрацыі да меншасцяў змяняецца ў залежнасці ад таго, хто пры ўладзе. Мы як беларусы маем вялікую праблему на Падляшшы.
Таксама ўдзел у канферэнцыі прыняў дарадца Маршалка Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў Аляксандр Васылюк:
– Галоўная праблема ўвесь час — гэта адукацыя. Праблемы, звязаныя з адукацыяй беларускай меншасці з’яўляюцца вострай праблемай. Я як дарадца па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў быў запрошаны на гэтую канферэнцыю, і я тут знаходжуся, каб шмат чаму навучыцца і шмат чаго даведацца. Вельмі важна, што ёсць такая магчымасць сустрэцца. Лепш супрацоўнічаць адзін з адным і фармуляваць свае праблемы і патрэбы.
У рамках канферэнцыі 9-10 снежня ў сценах Універсітэта ў Беластоку пройдуць дыскусійныя панэлі, тэматычныя сесіі і выступы прадстаўнікоў навуковай супольнасці, прадстаўнікоў нацыянальных і этнічных меншасцяў і запрошаных гасцей. Канферэнцыя праходзіць пад ганаровым патранатам старшыні Сейма Шымона Галоўні.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






