BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канферэнцыя, прысвечаная гістарычнаму краязнаўству Беларусі

У Менску 5 і 6 снежня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця”. Яна прысвечана 100-годдзю Цэнтральнага бюро краязнаўства, створанага пры Інстытуце беларускай культуры.

У канферэнцыі прымуць удзел краязнаўцы і гісторыкі, архівісты і педагогі, музейшчыкі і навуковыя супрацоўнікі архіваў Беларусі. Прысутныя пачуюць самыя цікавыя і разнастайныя даклады на розныя гісторыка-краязнаўчыя тэмы. Выступоўцы распавядуць пра забытыя старонкі Ісака Сербава ў 1923-1925 гадах, пра даследаванні па гісторыі малой радзімы ў перыядычным друку Гарадзеншчыны, пра беларускую нацыянальную лексікаграфію 1920-х гадоў, пра “Слоўнік беларускай мовы” Паўла Шпілеўскага, пра тапанімію Лёзненшчыны, пра сямейныя могілкі Скірмунтаў, пра краязнаўчы рух на Наваградчыне ў 1921-1990-х гадах, пра залатое дзесяцігоддзе краязнаўства і развіццё музеязнаўства ў БССР у 1920-я гады і шмат іншых.

Усе даклады канферэнцыі будуць выдадзены асобнай кнігай.

Беларускае Радыё Рацыя