BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канстанцін Несцяровіч: 63% жыхароў Беларусі лічаць беларускую мовай роднай, але карыстаюцца – толькі 11%

Прэс-клуб “Беларусь” правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання “Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2024 годзе”. Апытанне праводзілася сярод гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце 18-64 гадоў.

Асноўныя вынікі прадставіў аўтар, сацыёлаг Канстанцін Несцяровіч:

– Нягледзячы на падзелы ёсць цэлы пласт культуры, які аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, які аб’ядноўвае беларусаў з розных сегментаў – гэта «Песняры», Купала і Колас, дранікі, «Камунарка», БелАЗ. Расейскі ўплыў у культурным спажыванні беларусаў заўважны і моцны, але далёка не дамінуе. У кіно і ў музыцы дамінуе заходні і беларускі кантэнт. Прыкладна палова беларускіх гараджан хацелі б, каб распаўсюд беларускай мовы быў бы на тым самым узроўні, што і цяпер, паколькі для іх мова не з’яўляецца важнай часткай ідэнтычнасці.

Паводле звестак апытання, 63% гарадскіх жыхароў называюць беларускую мову роднай, аднак на практыцы выкарыстоўваюць яе рэдка (11%). Пры гэтым 31% рэспандэнтаў лічаць, што роля беларускай мовы ў грамадстве будзе расці.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя