17 чэрвеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «1050-годдзе Віцебска». Дызайн канверта ажыццявіла мастачка Марына Крэзо.

Віцебск – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Размешчаны на заходняй ускраіне Віцебскага ўзвышша на рацэ Заходняя Дзвіна, у сутоках рэк Віцьба і Лучоса. Заснаваны ў 974 годзе кіеўскай княгіняй Вольгай, ён стаў важным палітычным, духоўным і культурным цэнтрам Беларусі.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве Белпошты з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем.
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з маркай будзе праводзіцца 26 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Віцебска.
Беларускае Радыё Рацыя