Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства. Івацэвічы»

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня і займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі.
Цэнтрам свята штогод выбіраецца пэўны горад. Упершыню ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Потым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш, Гарадок.
XXXI Дзень беларускага пісьменства прыме горад Івацэвічы 1 верасня.
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта будзе праводзіцца 31 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі № 5 Івацэвічаў Берасцейскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя