BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Карціну Марка Шагала прадаюць на аўкцыёне ў Ганконгу

29 сакавіка на аўкцыёне Sotheby’s у Ганконгу адбудзецца продаж працы Марка Шагала “Вясновыя кветкі”, ацэненай у дыяпазоне ад 2,8 да 3,6 мільёна долараў.

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце аўкцыёна.

Карціна была створана мастаком у 1930 годзе, калі ён пачаў эксперыментаваць з сюррэалістычнымі матывамі.

У “Вясновых кветках” аб’яднаны знакавыя матывы Шагала: кветкі, скрыпка і лятаючыя фігуры. Праца сімвалізуе каханне і шчасце, якія віцебскі мастак адчуваў з першай жонкай і вечнай музай Бэлай Розенфельд і іх дачкой Ідай.