BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Касмiчны перформанс “Нябесныя бегi Язэпа Драздовiча” у Менску

Трэцяя пастаноўка цыкла канцэртаў-спектакляў “Твой геній”, прысвечана аднаму з самых выдатных беларускіх мастакоў – Язэпу Драздовічу. 18-га лютага капэла “Санорус” запрашае на касмічны перфоманс “Нябесныя бегі Язэпа Драздовіча”, які адбудзецца ў КЗ “Менск.

Удзельнікаў імпрэзы чакае ўзнёслая музычна-драматычная фантазія на тэму жыцця, імкненняў і адкрыццяў беларускага генія.

Дзённікі, лісты і фрагменты з апісанняў мастаком іншапланетнага жыцця ажывуць і пераплятуцца з самабытнай беларускай і медытатыўна-касмічнай музыкай у выкананні хору і інструментальнага ансамбля капэлы.

А праекцыі карцін Драздовіча дазволяць адчуць сябе на месцы вандроўцы па далёкіх сусветах і перажыць гісторыю яго жыцця разам з ім.

Квіткі коштам ад 25 рублёў па спасылцы.