BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекцыя пра часопіс Крывіч у Беластоку

Сто гадоў таму ў Коўне пачаў выходзіць часопіс “Крывіч”, які выдавала невялічкая група энтузіястаў на чале з Вацлавам Ластоўскім.

Рэдакцыя паставіла перад сабой даволі амбітную мэту – сфармуляваць альтэрнатыўную беларускую ідэнтычнасць, якая б была не толькі зразумелай кожнаму, але яшчэ і прывабнай.

Ці атрымалася?

Феномену “Крывіча” і ягоным аўтарам будзе прысвечана лекцыя Кастуся Касяка, якая адбудзецца 17-га красавіка ў беластоцкай галерэі імя Сляндзінскіх.

На лекцыі абмяркуем:

– Хто менавіта займаўся выданнем Крывіча?

– Якія ідэі прысутнічалі на старонках часопіса?

– Чаму менавіта крывічы і Крывія?

– Ці праўда аўтары хацелі адмовіцца ад беларушчыны?

– Якую спадчыну пакінулі па сабе Власт і каманда?

Лекцыя адбудзецца ў мастацкай галерэі імя Сляндзінскіх – заахвочваем прыходзіць раней і звярнуць увагу на экспазіцыю.

Дата: 17 красавіка

Час: 18:30

Месца: Galeria im. Sleńdzińskich (Rynek Kościuszki 4), Беласток

Уваход вольны.