BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каталікі святкуюць Грамніцы

Здымак ілюстрацыйны / catholic.by

Каталікі сёння адзначаюць Свята Маці Божай Грамнічнай або Грамніцы. У гэты дзень Маці Божая ўпершыню прынесла ў храм маленькага Ісуса. Паводле традыцыі, бацькі павінны былі прыносіць у царкву сваіх дзяцей, якім споўнілася сорак дзён ад нараджэння, каб прысвяціць іх Богу.

У свята Грамніц Гасподняга ва ўсіх храмах праводзяцца святочныя богаслужэнні і асвячаюцца свечкі. Вернікі беражліва захоўваюць іх на працягу ўсяго года і запальваюць, калі звяртаюцца з малітвай да Хрыста ў цяжкія для сябе хвіліны. Грамнічныя свечкі запальваюць падчас навальніцы, якая суправаджаецца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад небяспекі. Дзякуючы гэтаму свята атрымала сваю другую назву – Грамніцы.

Беларускае Радыё Рацыя