У суботу, 8 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца новая сустрэча з цыклу «Кава з гісторыкам». Пачатак 13.00.

Тэма сустрэчы — «Права на супраціў у ВКЛ другой паловы 16-га — пачатку 17-га стст.»
Пагавораць пра тое, як з’явілася і дзейнічала права на супраціў у ВКЛ. Разгледзяць яго крыніцы, змест і формы.
Даведаецеся, як інтэлектуалы і палітычныя дзеячы Еўропы і ВКЛ разумелі, хто і пры якіх абставінах можа арганізаваць супраціў кіраўніцтву дзяржавы.
Лектар — дацэнт, кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.
Уваход вольны.
Арганізатары






