BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кінафэст «Паўночнае ззянне» ў Вільні

 У панядзелак, 4 лістапада, у Вільні распачнуцца афлайн-сеансы кінафэста «Паўночнае ззянне».

Дата: з 4 па 6 лістапада. Месца: кінацэнтр «Skalvija», A. Goštauto g. 2, Вільня.

Вось якая будзе праграма:

4 лістапада ў 18:30 «Песні Зямлі», фільм адкрыцця, дзе на вялікім экране разам з татам рэжысёркі мы выпраўляемся ў казачнае падарожжа па некранутых кутах прыроды Нарвегіі.

5 лістапада ў 19:00 «Працэсы», зборнік сатырычных навел Андрэя Кашперскага пра мінулае, сучаснае і будучае Беларусі, даведзенае да абсурду.

6 лістапада ў 19:00 Праграма беларускіх кароткаметражак:

«Непажаданае сваяцтва» — даследаванне сістэмнасці ​​ваенных злачынстваў ва Украіне і ўласнай адказнасці кожнага за вайну.

«Чамадан» — заснаваныя на бытавых дробязях драматычныя сведчанні маладых людзей, вымушаных у фатальны час войнаў і рэпрэсій прымаць вокамгненныя рашэнні наконт сваёй будучыні.

«Скрозь святло» — меладрама, дзе нацыянальная траўма суседнічае з барацьбой жанчыны за свае правы.

«Кут чужога шчасця» — актуальная стужка, якая раскрывае тэму хатняга гвалту ў беларускіх рэаліях.

«Кроў і караоке» — «жамчужына» аб сіле насмешлівага лёсу ад меланхалічнага паэта Юрыя Сямашкі. 

Квіткі коштам 7,35 еўра можна набыць па спасылцы.

Арганізатары