BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кінапрэмія “Чырвоны верас” абвясціла кароткі спіс намінантаў

З 70-ці кінапрац выбраць найлепшыя. Беларуская прэмія кінакрытыкаў “Чырвоны верас” абвясціла кароткі спіс намінантаў, ацэньваліся працы, што створаныя ў 2021 і 2022 гадах.

Конкурс паказвае агульную тэндэнцыю беларускага кіно. Напрыклад, 17 фільмаў спаборнічалі ў катэгорыі “Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм”, 21 – за званне “Найлепшага дакументальнага кароткаметражнага фільму”. На гэту акалічнасць звяртае ўвагу сузаснавальнік прэміі “Чырвоны верас” Тарас Тарналіцкі:

– Беларускае кіно, нават з улікам адбыўшыхся рэпрэсій, моцна не змянілася. Самым моцным напрамкам для нас з’яўляецца дакументальнае кіно, як поўнаметражнае, так і кароткаметражнае. У гэтым конкурсе для мяне было вельмі цяжка вызначаць, хто найлепшы, бо там вельмі моцныя працы. Яны канешне ў большасці звязаныя тэмай 2020 году. Таксама я магу сказаць, што недастаткова ігравога кіно, бо грошы на яго па-ранейшаму не даюць.

Беларускія кінакрытыкі ўручаць свае ўзнагароды ў 13 катэгорыях, кароткі спіс выбралі з 70-ці дасланых работ ад беларускіх кінематаграфістаў за мяжой, а таксама з Беларусі. Некаторыя з іх выступаюць ананімна.

Беларускае Радыё Рацыя